У Смалявічах зрабілі пнеўматычныя вінтоўкі для біятлона
У Смалявічах запушчана вытворчасць пнеўматычных вінтовак для біятлона для дзіцяча-юнацкіх спартыўных школ.
Першая партыя вінтовак перададзена Беларускай федэрацыі біятлона.
– Той інвентар, які купляўся дзесьці і ўязджаў у Рэспубліку Беларусь, патрабуе тэхнічнага абслугоўвання. І мы ў гэтым плане зайшлі ў тупік.
А гэтую вінтоўку мы гатовы і рэалізоўваць, і абслугоўваць, і тэсціраваць. У любым выпадку гэта цікава. Назіраю, як нашыя смалявіцкія дзеці да нас прыходзяць і ў іх вочы гараць: усе жадаюць паспрабаваць. Таму мы задаволеныя, – сказаў дырэктар вытворчага унітарнага прадпрыемства Юрый Цімохаў.
Нагадаем, што шматлiкія беларускія каманды і спартсмены былі адхіленыя ад міжнародных спаборніцтваў у адказ на вайну, якая з 24 лютага 2022 года працягваецца Расiяй ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.