Дзмітрый Губерніеў: «Арганізатары ЧР забаяліся ўключыць гімн Беларусі – ні медалёў, ні гімна, сорамна»
Расійскі каментатар Дзмітрый Губерніеў выказаўся пра ўмовы, на якіх беларускія біятланісты на чэмпіянаце Расіі.
Нагадаем, 26 сакавіка на ЧР у Цюмені жаночую гонку пераследу выйграла беларуска Ганна Сола. Згодна з рэгламентам, беларусы выступаюць па-за залікам.
«Сёння добры спартыўны дзень! «Матч ТВ» парадаваў Ганну Солу, гімн Рэспублікі Беларусь прагучаў (падчас інтэрв'ю Губерніеў уключыў музыку на сваім тэлефоне – заўв.) у жывым эфіры…
Калегі малайцы, а вось усе арганізатары ЧР па біятлоне, на жаль, забаяліся ўключыць на стадыёне гімн сяброўскай краіны… Я ўсіх асабіста прасіў і [кіраўніка Саюза біятланістаў Расіі Віктара] Майгурава таксама… Але не… Тыпу рэгламент….
Мне асабіста сорамна і няёмка… Мы вялікая і моцная краіна, Беларусь наш сябар і саюзнік, але медалі не ўручаем, гімн не ўключаем… Гэтую сітуацыю трэба мяняць!» – напісаў Губерніеў.