Біятланістка зборнай Фінляндыі падчас прабежкі «сустрэлася» з мядзведзем і не пацярпела фізічна. Вось што ўратавала яе жыццё
Сапраўдны цуд.
26 траўня – звычайная пятніца. Тым не менш, гэты дзень напэўна на ўсё жыццё запомніцца Эрыке Янцы – фінскай памежніцы і чальцу зборнай краіны па біятлоне. Падчас прабежкі спартсменка нечакана сустрэлася з мядзведзем і, як сапраўдны цуд, зусім не пацярпела фізічна. Эрыка распавяла журналістам, што ўратавала яе жыццё.
Усё здарылася на мяжы з Расіяй. Увечары 26 траўня Эрыка Янка здзяйсняла прабежу ў слухаўках, калі пабачыла за 10 метраў ад сябе вялікага мядзведзя. Жывёла стала набліжацца да яе, і дзяўчына ўпала тварам у зямлю ды прыкінулася мёртвай.
«Я адчувала, як мядзведзь абнюхвае мае ладыжкі і ступні. Я нават паспела падумаць: няўжо гэта канец?» — распавяла Эрыка журналістам.
Але пашанцавала – мядзведзь адышоў ад спартсменкі і пайшоў у лес.
Фота: Эрыка Янка служыць у памежнай ахове, Instagram спартсменкі.
«Учорашняя сустрэча на прыродзе, безумоўна, пакіне адбітак надоўга, а адчуваць страх перад моцнай ці, я мяркую, немінучай смерцю — гэта тое, да чаго вы не можаце падрыхтавацца. Аднак фізічна, на шчасце, усё ў парадку, і я не атрымала ніякіх траўмаў у выніку гэтай сітуацыі. У мяне проста не хапае слоў, але я ўдзячная за тыя ўрокі, якія я засвоіла пра тое, як выходзіць на прыроду і знаёміцца з жывёламі», — напісала Эрыка Янка ў сваім інстаграме.