Усе навіны

Турчын пра продаж абласнога цэнтра алімпійскага рэзерву: «Пабудаваць новы будынак будзе нават танней, чым рамантаваць гэты»

1 красавіка, 20:27

Прадпрымальнік-зборшчык мэблі з вёскі «Ураджайная» выказаў жаданне набыць будынак абласнога цэнтра алімпійскага рэзерву, які знаходзіцца ў гэтай вёсцы.

– Я ўжо напрацаваў вялікі вопыт і хачу пашырыць бізнес, заняцца вытворчасцю мэблі. Для гэтага будынак, які арандую ў абласнога цэнтра алімпійскага рэзерву, трэба перабудаваць, каб ён адпавядаў усім нормам і патрабаванням.

Але, пакуль я выключна арандатар, не бачу сэнсу гэтага рабіць. Мне потым гэтыя сродкі ніхто не кампенсуе. Іншая справа, калі б я быў уласнікам памяшкання: тады можна разгарнуцца, пачаць вырабляць мэблю, у перспектыве хачу стварыць да 10 працоўных месцаў: браць выпускнікоў сярэднеспецыяльных устаноў адукацыі і гадаваць з іх прафесіяналаў, – сказаў прадпрымальнік.

Па словах «старшыні камітэта дзяржаўнай маёмасці мінаблвыканкама» Лукашэнкі Антаніны Паляковай, прадаць памяшканне наўпрост магчымасці няма, бо прадпрымальнік перыядычна затрымлівае арэндную плату. Па словах самога бізнэсмэна, праз аўкцыён купіць будынак немагчыма для яго з-за канкурэнцыі. Чыноўнік выканкама Лукашэнкі па Мінскай вобласці Булойчык заявіў, што пытанне пра продаж не ўздымалася.

Так званы Старшыня Мінскага аблвыканкама Аляксандр Турчын прапанаваў вырашыць пытанне наступным чынам.

– На дадзены момант магу прапанаваць вам два варыянты. Першы: нашыя юрысты і адмыслоўцы паглядзяць, ці ёсць магчымасць прадаць вам аб'ект наўпрост. Але пры гэтым мы абгаворым дакладныя ўмовы: што вы абавязаныя будзеце зрабіць, каб прывесці памяшканне ў належны стан.

Калі з вашага боку гэтыя ўмовы не будуць выкананы, аб'ект мы забярэм назад.

Другі варыянт: вы працягваеце арэндаваць памяшканне да заканчэння тэрміну дзеяння дамовы, а вам тым часам знойдуць участак, дзе вы можаце пабудаваць цэх для вытворчасці мэблі з нуля. Думаю, узвесці новы будынак вам будзе нават таннейшым, чым рамантаваць памяшканне Мінскага абласнога цэнтра алімпійскага рэзерву па конным спорце, – сказаў Турчын.