АдзінаборствыАмерыканскі футболАўта/мотаБабслей і санны спортБадмінтонБарацьбаБейсболБільярдБоксВалейболВеласпортВеславаннеВодныя віды спортуГімнастыкаГольфІншыяКанькабежны спортКёрлінгКіберспортКонны спортЛёгкая атлетыкаЛыжны спортНастольны тэнісПарусны спортПляжны футболПокерРэгбіСтральбаСучаснае пяцібор'еТрыятлонФехтаваннеФігурнае катаннеФутзалХакей з мячомХакей на травеЦяжкая атлетыкаШахматыЭкзатычныя вiдыЭкстрэмальныя віды
BE
Міжнародная федэрацыя водных лыж і вейкборда працягнула адхіленне беларусаў і расіян
2 траўня 2023, 17:46
Міжнародная федэрацыя водных лыж і вейкборда (IWWF) абвясціла, што працягне забарону беларускім і расійскім спартсменам на ўдзел у сваіх спаборніцтвах.
«Пасля працяглых кансультацый са спартсменамі і зацікаўленымі бакамі па гэтым пытанні Бюро IWWF вырашыла працягваць не дапускаць расійскіх і беларускіх спартсменаў да ўсіх спаборніцтваў IWWF.
IWWF працягне сачыць за сітуацыяй ва Украіне і будзе пераглядаць сваю пазіцыю, калі абставіны зменяцца», – гаворыцца ў паведамленні.
Нагадаем, што ў сакавіку мінулага года міжнародная федэрацыя водных лыж і вейкборда адхіліла прадстаўнікоў Беларусі ад спаборніцтваў пад сваёй эгідай у адказ на вайну, якая з 24 лютага 2022 года працягваецца Расіяй ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.