Усе навіны

Вярхоўная Рада Украіны прапануе ужыць санкцыі да 36 прадстаўнікоў спартыўных арганізацый Беларусі і Расіі

14 ліпеня, 13:44
1

Вярхоўная Рада Украіны просіць Савет нацыянальнай бяспекі і абароны прымяніць на 10 гадоў персанальныя спецыяльныя эканамічныя санкцыі да прадстаўнікоў спартыўных арганізацый Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі.

Усяго за праект пастановы № 9408 прагаласавала 270 дэпутатаў пры мінімальна неабходных 226.

У прыватнасці, яны хочуць прымяніць санкцыі да:

  • Аркадзя Дварковіча, прэзідэнта Міжнароднай шахматнай федэрацыі;
  • Уладзіміра Базанава, экс-кіраўніка Беларускай федэрацыі футбола;
  • Максіма Агапітава, прэзідэнту Федэрацыі цяжкай атлетыкі Расійскай Федэрацыі;
  • кіраўніка федэрацыі хакея Рэспублікі Беларусь Аляксандра Багдановіча;
  • Станіслава Пазнякова, прэзідэнта Алімпійскага камітэта Расіі;
  • Аляксандра Бараулю, намесніка Міністра спорту і турызму Рэспублікі Беларусь;
  • Прэзідэнта Паралімпійскага камітэта Расіі Паўла Ражкова.

Прапануецца прымяніць санкцыі на 10 гадоў.

Сярод абмежавальных мер у дачыненні да ўпаўнаважаных асоб:

  • блакіроўка актываў – часовае абмежаванне права асобы карыстацца і распараджацца прыналежнай яму маёмасцю;
  • абмежаванні гандлёвых аперацый;
  • абмежаванні, частковае або поўнае прыпыненне транзіту рэсурсаў, палётаў і перавозак праз тэрыторыю Украіны;
  • прадухіленне вываду капіталу за межы Украіны;
  • прыпыненне эканамічных і фінансавых абавязацельстваў;
  • ануляванне або прыпыненне дзеяння ліцэнзій і іншых дазволаў, атрыманне (наяўнасць) якіх з’яўляецца ўмовай ажыццяўлення пэўнага віду дзейнасці.