Усе навіны

Былы абаронца «Тарпеда-БелАЗ» Астахаў: «У пачатку пратэстаў Пунтус нам казаў: «Мы ўсё разумеем, але пакіньце сваё меркаванне пры сабе»

12 кастрычніка, 23:40

Абаронца «Левага берага» (Д2 Украіны) Эрнэст Астахаў узгадаў перыяд кар'еры ў «Тарпеда-БелАЗ», які прыпаў на пратэсты-2020.

– Калі пачаліся пратэсты, галоўны трэнер [Юрый Пунтус] нас сабраў: «Хлопцы, мы ўсё выдатна разумеем, але давайце, каб мы гэты чэмпіянат дагулялі разам. На вуліцу не выходзьце і на машыны нічога не вешайце. Давайце сваё меркаванне пакінем пры сабе». Вось і ўсё.

Беларусы, можа, і жадаюць усё змяніць, але баяцца. Мы, украінцы, казалі ў камандзе, што пакуль вы будзеце хадзіць і дарыць кветачкі паліцыянтам, нічога ў краіне не зменіцца. Яны гэта разумелі, але перабудаваць сябе не змаглі.

Нашы заўзятары на матчы пакрычалі «Жыве Беларусь». Проста падчас гульні мы бачым, як заходзіць АМАП і забірае іх. Пасля мы прасілі, каб фанатаў вызвалілі. Быў цэлы калектыўны ліст – усе распісваліся, – адзначыў Астахаў.