Усе навіны

Былы футбаліст «Тарпеда-БелАЗ» пра паводзіны Пунтуса пасля выбараў: «Толькі неяк сказаў: «Хлопцы, справа маладая, я ў гэта залазіць не буду»

14 кастрычніка, 16:52

Былыя футбалісты «Тарпеда-БелАЗ» на ўмовах ананімнасці распавялі Tribuna.com пра паводзіны Юрыя Пунтуса пасля выбараў 2020 года ў Беларусі.

«Наколькі памятаю, трэнер неяк толькі прасіў нас не выходзіць лішні раз на вуліцу, не з'яўляцца ў публічных месцах, таму што тады ў Беларусі бушаваў каранавірус. Гэта было яшчэ да выбараў. А вось нейкіх просьбаў кшталту «не выходзьце на вуліцы і не вешайце нічога на машыны, а проста давайце дагуляем чэмпіянат» – ну, такога сапраўды не памятаю.

Як па мне, Астахаў сваім інтэрвʼю падставіў трэнераў «Тарпеда-БелАЗ». Ён сказаў, што яны былі супраць Лукашэнкі, што за нас заступаліся. Мы ж разумеем, да чаго гэта ўсё можа прывесці», – сказаў экс-гулец «Тарпеда-БелАЗ».

«Пунтус толькі неяк сказаў: «Хлопцы, справа маладая, вы хочаце нешта зрабіць, а я ў гэта залазіць не буду», – дадаў іншы былы футбаліст «Тарпеда-БелАЗ».

Tribuna.com публікуе каментары спікераў, якія знаходзяцца ў Беларусі, ананімна для іх бяспекі.