Усе навіны

Пунтус пасля 4:1 над «Арсеналам»: «Макслайн» выйграў не на халяву»

15 лістапада, 11:22

Галоўны трэнер «Макслайна» (Д2) Юрый Пунтус падзяліўся меркаваннем аб матчы з «Арсеналам» (4:1).

– Выйгралі мы не на халяву. Зразумела, што ў суперніка іншыя настроі, яны чэмпіёны. Судзячы па тым, што быў выдалены і трэнер [Бразевiч], і капітан [Скшынецкi], жаданне ў іх было нас абыграць. Яны памятаюць мінулы год, стыкавыя матчы, – сказаў Пунтус.