Усе навіны

Пісарэнка адказаў Пракапенку: «Што «Мінспорту» зрабіла, каб зборная трапіла на Еўра-2024?»

7 снежня, 18:40
1

Вядучы ютуб-канала «ЧестнОК» Яраслаў Пісарэнка адказаў спартыўнаму чыноўніку Міхаілу Пракапенку на заяву аб тым, што выправіць сітуацыю ў белфутболе дапамагло б трапленне на Еўра, якое не адбылося.

«Вы жартуеце? Вы сур’ёзна жартуеце? Я часам проста ў шоку ад прычынна-выніковых сувязяў гэтых людзей.

Калі б зборная патрапіла на чэмпіянат Еўропы, тады б сітуацыя змянілася.

А можа, гэта ўсё неяк наадварот працуе? Можа для пачатку сітуацыя павінна змяніцца, каб зборная магла хаця б прэтэндаваць на такія пазіцыі? Чаму ўвогуле зборная павінна была туды патрапіць? Што «Мінспорту» такога зрабіла, каб гэта ўвогуле адбылося?

Гэта, як калі казаць, вось калі б у мяне быў мільён долараў, усё ў маім жыцці б змянілася. Гэта, канешне, усё так. Але пры гэтым важна ж прагаварыць, што для таго, каб гэтыя грошы зарабіць, для пачатку трэба ўвогуле памяняць сваё жыццё.

І такая логіка ў спартыўных чыноўнікаў усюды.

Вось маленькі прыклад з гісторыі. Была топавая жаночая баскетбольная зборная, яшчэ са Сныцінай і Леўчанкам. Гэта каманда паказала вынік: удзел у дзвюх Алімпіядах, бронза чэмпіянату Еўропы. Для гульнявога віду ў Беларусі – гэта наогул проста космас.

Ці атрымаў пасля гэтага імпульс баскетбол у Беларусі? Дзе зараз увогуле знаходзяцца беларускі баскетбол? Але што атрымалі баскетбалісты і баскетбалісткі ў краіне пасля поспеху? Ні### (нічога)», – сказаў Пісарэнка.