Усе навіны

Ігар Кавалевіч: «Мінулая каманда ў АБФФ нешта пераблытала і адкаціла наш футбол на гадоў 15 таму»

26 снежня, 13:22

Галоўны трэнер «Нёмана» Ігар Кавалевіч раскрытыкаваў экс-кіраўніка АБФФ Уладзіміра Базанава.

– Лічу, што беларускі футбол недаацэнены. Мы ўсе крытыкуем. Але хачу нагадаць, што толькі наша краіна гуляла на Алімпіядзе ў футбол. Ні Расiя, ні Украіна, ні іншыя краіны постсавецкай прасторы.

Беларускаму футболу не патрэбны нейкія ўмяшанні. Да яго трэба класічна і сумленна ставіцца, тады ўсё будзе добра. Дзіцячыя трэнеры і хлопцы ў нас ёсць. Проста трэба не мяшаць.

Мінулая каманда ў АБФФ нешта пераблытала і адкаціла наш футбол на гадоў 15 назад. Цяперашняй камандзе трэба даць свабоду трэнерскаму штабу, рэгуляваць і накіроўваць працэсы, – сказаў Кавалевіч.