Усе навіны

Абавязаць беларускіх трэнераў бараніць свае гадавыя планы перад камісіяй хочуць з падачы Юрэвіча

12 студзеня, 19:32

9 студзеня ў АБФФ прайшoў савет клубаў вышэйшай і першай ліг. Там прадстаўнікам клубаў паведамілі, што іх трэнерам давядзецца штогод абараняць гадавыя планы падрыхтоўкі сваіх каманд. Рабіць гэта трэба будзе перад камісіяй, склад якой пакуль не названы.

Як стала вядома Tribuna.com, такая ідэя належыць Анатолю Юрэвічу, які адбывае пяцігадовую дыскваліфікацыю за махінацыі ў футболе.

Яе ён прапанаваў у дакладах так званаму міністру спорту Сяргею Кавальчуку яшчэ ў 2023 годзе.

Па звестках суразмоўцаў Tribuna.com, Юрэвічу спатрэбіўся некаторы час, каб пераканаць Кавальчука ў неабходнасці такіх мер.