Усе навіны

Пасля матча з «Астраўцом» БАТЭ папярэдзілі з «Мінспорта», што калі Гутар яшчэ выйдзе на поле, то ў клуба будуць праблемы

17 студзеня, 17:09
1

Як стала вядома «Трыбуне», пасля матча БАТЭ супраць «Астраўцом» у 1/8 фіналу Кубку Беларусі ў барысаўскі клуб прыйшла інфармацыя, што міністр спорта Лукашэнкі Сяргей Кавальчук быў вельмі незадаволены тым, што Аляксандр Гутар выйшаў на поле.

БАТЭ папярэдзілі, што калі Гутар згуляе яшчэ, то «могуць узнікнуць сурʼёзныя праблемы». Клуб пярэчыць не стаў – да канца сезона футбаліст максімум трапляў у заяўку на матчы. Пры гэтым калі яму дазвалялі падпісаць кантракт, ні пра якія абмежаванні гаворкі не ішло.