Усе навіны

Арцём Мілеўскі: «Інтэрнэт увесь гудзіць наконт ператрусаў – Гардон-шмаргон, усё напісалі. Хачу выйсці ў прамы эфір, ператром гэтую тэму»

18 студзеня, 12:50

Беларускі экс-форвард кіеўскага «Дынама» Арцём Мілеўскі ў сваім тэлеграм-канале заявіў, што ў найбліжэйшы час раскажа дэталі ператрусу паліцыяй яго дома.

«Сябры, усім прывітанне. Ну, кружочак (тып відэапаведамлення ў тэлеграме – заўв.) не адпраўляўся, ён глючыць, ці што – ###### [дастаў] ён мяне.

Увогуле, што хачу сказаць. Інтэрнэт увесь гудзіць наконт гэтых ператрусаў – Гардон-шмаргон, ужо ўсе напісалі. Таму недзе праз 3 дні хачу з вамі выйсці ў прамы эфір. Або на наступным тыдні. Там ператром гэтую ўсю тэму – што і як.

Так што давайце там, добрага дня вам. Убачымся», – пракаментаваў Мілеўскі.

Арцём раней паведаміў, што раніцай 14 студзеня да яго «прыйшла Унутраная Бяспека Нацпаліцыі Украіны» з ператрусамі і «выбіла дзверы».