Усе навіны

У так званым мінспорту папракнулі АБФФ у «нізкім тэмпе выканання даручэнняў»

2 лютага, 22:34

Так званае міністэрства спорту правяло калегію з удзелам кіраўніцтва АБФФ. На ім разглядалася пытанне аб «выкананні плана мерапрыемстваў па стабілізацыі стану спраў у беларускім футболе і мерах па яго далейшым развіцці».

У калегіі прынялі ўдзел кіраўніцтва так званага міністэрства спорту і турызму «міністр» юстыцыі Сяргей Хаменка, кіраўніцтва АБФФ і намеснікі старшыняў выканкамаў Лукашэнкі па Мінскай вобласці і горада Мінска.

Па выніках пасяджэння абмеркавалі прамежкавыя вынікі і зрабілі акцэнт на «нізкія тэмпы выканання даручэнняў, фармальны падыход пры выкананні асобных з іх».

Што канкрэтна не задаволіла так званага міністра, не ўдакладняецца.