Усе навіны

Юрый Пунтус: «Шарснёў падтрымлівае ініцыятывы «Макслайна». Нам павінны выдзеліць участак зямлі ў Віцебску, дзе будзем развіваць інфраструктуру»

10 лютага, 10:17

Галоўны трэнер «Макслайна» (Д2) Юрый Пунтус падзяліўся меркаваннем аб будучыні клуба.

– Дапусцім, каманда атрымае пуцёўку ў вышэйшую лігу. Ці ёсць гарантыі, што зноў не будзе перашкод за межамі футбольнага поля?

– Не-не. Мы размаўлялі з Мікалаем Мікалаевічам Шарснёвым. Ён выказваў словы падтрымкі нашым ініцыятывам.

Так, у нас ёсць пэўная спецыфіка: мы базіруемся ў Мінску, але прадстаўляем Віцебск. Чаму так адбываецца, думаю, ужо даўно ні для кога не сакрэт: кіраўнік клуба Арцём Лявонаў з Віцебска. Ён любіць свой горад, хоча, каб каманда была там, дзе ягоныя бацькі, сваякі, сябры.

І мы плануем там уладкавацца. Ужо ёсць дамоўленасць, што нам павінны выдзелiць участак зямлі, на якім мы паціху будзем развіваць сваю ўласную інфраструктуру. Дай бог, каб усе гэтыя планы здзейсніліся.

Але я заўсёды быў аптымістам, і таму веру, што так і будзе і што мы рухаемся ў правільным кірунку, – сказаў Пунтус.