Усе навіны

Дырэктар «Макслайна» Фаўстовіч: «Дзякуючы дзяржаве за тое, што ў Беларусі прыватны клуб можа змагацца на роўных з клубамі з дзяржпадтрымкай»

14 лютага, 10:01

Дырэктар «Макслайна» (Д2) Віктар Фаўстовіч распавёў пра амбіцыі клуба.

– Насамрэч, дзякуючы заснавальніку клуба Арцёму Лявонаву і ягонай любові да футбола і роднага Віцебску, у нас ёсць магчымасць ставіць перад сабой амбіцыйныя планы і дасягаць іх.

А з такім галоўным трэнерам, як Юрый Пунтус, мы ўвогуле не сумняваемся, што ўжо зусім хутка будзем годна прадстаўляць Віцебск у вышэйшай лізе.

І гэты паўночны горад пачнуць называць не толькі культурнай, але і футбольнай сталіцай.

Мы ўдзячны дзяржаве за тое, што ў краіне ёсць добрыя ўмовы для развіцця футбола. Прыватны клуб можа змагацца на роўных з іншымі клубамі, якія маюць дзяржаўную падтрымку, – сказаў Фаўстовіч.