Усе навіны

Юрый Пунтус: «Па колькасці галявых момантаў мы пераўзышлі «Славію»

18 лютага, 19:05

Галоўны трэнер «Макслайна» Юрый Пунтус пракаментаваў нічыю са «Славіяй» (1:1) у таварыскім матчы.

«Мы паднялі планку на турніры [у Брэсце] і не саступалі ніводнай з каманд вышэйшай лігі. Наступны іспыт быў з камандай самай арганізаванай і дысцыплінаванай.

Мне таксама хацелася ўбачыць, што мы сабой уяўляем на іх фоне. Можа быць, роўны рахунак і справядлівы, але па колькасці галявых момантаў мы перасягнулі суперніка, але наша выканальніцкае майстэрства пакідае жадаць лепшага. Стварылі столькі момантаў, каб не адзін гол забіць. Усе футбалісты згулялі на сваім узроўні. Мы на правільным шляху», – сказаў Пунтус.