Усе навіны

Гулец «Макслайна» Чудук: «Па жаданні пераўзыходзім мiнскае «Дынама». Самы вялікі мінус іх гульцоў – недаацэнка»

24 лютага, 17:56

Абаронца «Макслайна» (Д2) Артур Чудук падзяліўся меркаваннем аб спарынгу з мінскім «Дынама» (1:2).

– Гулялі з чэмпіёнам краіны. Былі матываваныя ўдвая ці ўтрая. Так, яны па хуткасцях крыху мацнейшыя. Але, лічу, па жаданні, па самааддачы мы не саступаем, а нават пераўзыходзім гэтую каманду.

– Вылучыш кагосьці з супернікаў?

– Відаць, што хлопцы, якія выходзяць, недаацэньваюць нас. Яны думаюць, што ў нас першая ліга і выходзяць недаацэньваючы. Гэта самы вялікі іх мінус. Мы выходзім секчыся – без розніцы, хто ў нас супернік, – сказаў Чудук.