Усе навіны

«Белшына» не атрымала ліцэнзію для ўдзелу ў Д2, «Макслайн» ліцэнзаванне прайшоў

7 сакавіка, 13:45

6 сакавіка, адбылося пасяджэнне камітэта па ліцэнзаванню АБФФ, на якім былі разгледжаны заяўкі футбольных клубаў на атрыманне ліцэнзіі для ўдзелу ў першай лізе.

Камітэт прыняў станоўчыя рашэнні ў дачыненні да заявак футбольных клубаў «Баранавічы», «Бумпрам», «Хваля» Пінск, «Ліда», «Макслайн», «Маладзечна-2018», «Ніва», «Орша», «Астравец», «Энергетык-БДУ», «Слонім 2017», «Шахцёр» Петрыкаў.

Адзначым, што «Белшыне» адмоўлена ў атрыманні ліцэнзіі праз парушэнне фінансавых крытэраў, таксама ліцэнзаванне не прайшоў «Лакаматыў» з-за парушэння фінансавых і кадравых крытэрыяў.

Абодва клубы маюць магчымасць выправіць парушэнні і падаць апеляцыю да 12 сакавіка.