Усе навіны

Мікалай Шарснёў: «Сярэдні ўзрост каманд ЧБ-2023 – 21,4. Цяпер жа трэба думаць пра якасць футбола»

14 сакавіка, 18:24

Кіраўнік АБФФ Мікалай Шарснёў падзяліўся меркаваннем аб адмене ліміту на маладых гульцоў у чэмпіянаце Беларусі-2024.

– Выканкам адмяніў узроставы ліміт у вышэйшай лізе. Дыскусіяў з гэтай нагоды было шмат. Але! Сярэдні ўзрост каманд вышэйшай лігі склаў у 2023 годзе 21 год 4 месяцы. Гэта абсалютны рэкорд чэмпіянату за ўсю гісторыю. Цяпер жа трэба думаць аб якасці футбола ў вышэйшай лізе, – сказаў Шарснёў.