Усе навіны

Валерый Жукоўскі: «У вышэйшую лігу мяне не пускаюць. Напэўна, завяршу кар'еру»

26 сакавіка, 18:38

39-гадовы беларускі паўабаронца Валерый Жукоўскі падзяліўся планамі на будучыню. Раней футбаліст быў уключаны ў «чорны спіс» так званага Мінспорту.

Нагадаем, у снежні 2022-га «Трыбуна» паведамляла пра стварэнне «чорнага спісу» так званага Мінспорту як мінімум з 48 прозвішчаў, у асноўным з удзельнікаў відэа супраць гвалту ў верасні 2020-га. З фігурантамі спісу клубам у рэжымнай Беларусі было забаронена заключаць кантракты.

Пазней стала вядома, што «Мінспорту» робіць выбарачныя выключэнні з пераліку, на што могуць паўплываць прашэнні кіраўнікоў клубаў і ўдзел у рэжымных мерапрыемствах, аднак некаторым гульцам не дапамагае і гэта.

– Чым цяпер займаецеся?

– Рыбу лоўлю.

– Шукаеце сабе новы клуб?

– Не.

– Ці значыць гэта, што вы прынялі рашэнне завяршыць кар'еру?

– Можа, і так. Толкам сам не ведаю. Як атрымаецца. Хутчэй за ўсё, завяршу. Але пакуль, паўтаруся, не ведаю. Канкрэтыкі няма.

– Хто-небудзь на вас выходзіў, прапаноўваў варыянты?

– Прапаноўвалі. Але не хачу пра гэта казаць.

– У вышэйшую лігу не клічуць?

– У вышэйшую лігу мяне не пускаюць.

– Увогуле, пакуль дакладна не вызначыліся, заканчваць або працягваць кар'еру.

– Так. Мусіць, схіляюся да таго, каб сканчаць. Але канкрэтнай інфармацыі прама зараз не будзе, – сказаў Жукоўскі.