Усе навіны

Курганскі з «чорнага спісу»: «Упэўнены, вы ведаеце: такім футбалістам, як я, гуляць нельга. А мне б хацелася»

27 сакавіка, 14:19

Галкіпер Сяргей Курганскі расказаў пра стан сваёй кар'еры.

Адзначым, у пачатку мінулага сезона футбаліст патрапіў у «чорны спіс» «мінспорту», з-за чаго не змог згуляць у чэмпіянаце Беларусі за «Нёман». Летам футбаліст пакінуў гродзенскі клуб і перайшоў у «Макслайн», у складзе якога правёў 9 матчаў, але пакінуў яго ў снежні.

– Збіраецеся яшчэ пагуляць? Сезон у вышэйшай лізе пачаўся, а ў першай старт набліжаецца. Пра вас не чуваць...

– Пакуль нічога не магу сказаць з гэтай нагоды. Ня ведаю, як усё будзе.

– Інтарэса з боку «Макслайна», дзе вы завяршалі мінулы сезон, значыць, няма?

– З віцебскай камандай у пачатку года падтрымліваў форму. Але вы ж, упэўнены, ведаеце нашу сітуацыю. Такім футбалістам, як я, гуляць нельга.

– Мы лічылі, што гэта тычыцца толькі выступаў у элітным дывізіёне…

– Нажаль, пакуль так. Мне б жадалася яшчэ, вядома, пагуляць, але жадаецца і можацца – розныя [паняцці].

– Наколькі вы блізкія да завяршэння кар'еры?

– Адкажу так: разумею, што, хутчэй за ўсё, і не атрымаю магчымасці гуляць. Тут не ўсё залежыць ад мяне, – сказаў Курганскі.

Нагадаем, у снежні 2022-га «Трыбуна» паведамляла пра стварэнне «чорнага спісу» так званага Мінспорту як мінімум з 48 прозвішчаў, у асноўным з удзельнікаў відэа супраць гвалту ў верасні 2020-га. З фігурантамі спісу клубам у рэжымнай Беларусі было забаронена заключаць кантракты. Пазней стала вядома, што «Мінспорту» робіць выбарачныя выключэнні з пераліку, на што могуць паўплываць прашэнні кіраўнікоў клубаў і ўдзел у рэжымных мерапрыемствах, аднак некаторым гульцам не дапамагае і гэта.