Усе навіны

Паўабаронца «Гомеля» Пухаў: «Пунтус разгледзеў ува мне тое, што іншыя не заўважалі, і гэта вельмі моцна дапамагло мне псіхалагічна»

8 красавіка, 10:08

Расейскі паўабаронца «Гомелю» Цімур Пухаў распавёў пра працу з Юрыем Пунтусам у «Нафтане».

«Мне [варыянт з «Нафтанам»] адразу спадабаўся з-за таго, што ў камандзе быў Юры Іосіфавіч Пунтус. Мне менавіта гэтага спецыяліста параілі. Сказалі, што ён дапаможа мне перазагрузіцца і, у цэлым, што гэта вельмі добры мэнэджар.

Ужо па прыездзе ў Наваполацк мы правялі з ім вельмі шмат гутарак. Ён, можна сказаць, зноўку ўсяліў у мяне ўпэўненасць у сваіх сілах. Разгледзеў ува мне тое, што іншыя не заўважалі, і гэта вельмі моцна дапамагло мне псіхалагічна. Вельмі шкадую, што не атрымалася з ім папрацаваць даўжэй, бо я атрымаў траўму ў пачатку сезона, а пасля ўжо Юры Іосіфавіч сышоў з «Нафтана», – сказаў Пухаў.