Усе навіны

Прэзідэнт УЕФА: «З адхіленнем Расіі не было выйсця, трэба дапамагчы спыніць вайну ва Украіне. Але Беларусь і ўсе, хто дапамагае Расіі? А ці дапамагаюць тыя, хто купляе газ?»

9 красавіка, 14:00

Прэзідэнт УЕФА Аляксандзер Чафярын растлумачыў сваю пазіцыю па пытанні адхілення ад міжнародных спаборніцтваў краін, якія дапамагаюць Расіі.

– Міністр унутраных спраў Германіі Нэнсі Фезер з СДПГ у канцы 2022 года накіравала ва УЕФА ліст з патрабаваннем адхіліць ад міжнародных футбольных матчаў і турніраў не толькі Расію, але і Беларусь як яе ключавога саюзніка.

Пасля гэтага Беларусь можа ўдзельнічаць у турнірах УЕФА, але дамашнія матчы праводзяцца за межамі краіны і без гледачоў.

Вы тады сказалі, што было б папулісцкім рашэннем адхіліць і Беларусь. Якім вы бачыце наступны чэмпіянат Еўропы ў святле вайны ва Украіне і Ізраілі? Ці існуюць нейкія канкрэтныя пагрозы бяспецы ў гэтым кантэксце?

– Перш за ўсё, ні адзін палітык не будзе казаць нам, што рабіць, і мы не будзем слухаць ніводнага палітыка. Я супраць байкотаў, мне не падабаюцца байкоты і забароны. Але ў выпадку з Расіяй іншага выйсця проста не было. Мы ўсе павінны паспрабаваць дапамагчы спыніць гэтую вайну, гэта вар'яцтва.

Але што тычыцца Беларусі, нам напісалі некалькі палітыкаў, якія казалі пра тое, што ўсіх, хто дапамагаў Расіі, трэба адхіліць. І зараз я задаю пытанне: тыя, хто купляе газ, дапамагаюць Расіі? Ці павінны мы адхіліць усе еўрапейскія краіны, нават тыя, якія выступаюць з найгучнейшымі заявамі, калі яны працягваюць купляць газ?

Палітыкі – гэта тыя, хто павінен вырашаць геастратэгічныя праблемы. Патрабаваць ад спартыўных арганізацый выконваць сваю працу – гэта папулізм і не больш за тое, – распавёў Чафярын.

Нагадаем, з 24 лютага 2022 году Расія працягвае вайну ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.