Усе навіны

Звальнення Скрыпчанкі дамагаецца Юрэвіч, які праз Кавальчука хоча націснуць на кіраўніцтва мiнскага «Дынама»

10 красавіка, 21:54

Tribuna.com сталі вядомыя дэталі магчымай адстаўкі Вадзіма Скрыпчанкі з пасады галоўнага трэнера мiнскага «Дынама».

Як сцвярджаюць крыніцы, свой уплыў аказвае Анатоль Юрэвіч, які па-ранейшаму знаходзіцца пры так званым міністры спорту Сяргеі Кавальчуку.

66-гадовы трэнер, дыскваліфікаваны за махінацыі ў ЧБ, падштурхоўвае Кавальчука да таго, каб той праціснуў праз клубнае кіраўніцтва звальненне трэнера.

Як кажуць крыніцы «Трыбуны», Юрэвіч «з нейкіх прычынаў мае зуб на Скрыпчанку, ды і проста хацеў бы вызваліць месца для трэнера, якога ведае лепш і якім можна было б кіраваць у выпадку чаго».

І нездарма ў гэтым кантэксце ўзнікла прозвішча Аляксандра Сяднёва, які з'яўляецца адным з вучняў Юрэвіча.

Пасля трох тураў ЧБ «Дынама» займае 5-е месца. У актыве 5 балаў. Пры Скрыпчанку каманда выйграла чэмпіянат Беларусі-2023.

Пакуль Сяднёў працягвае ўзначальваць «Ардабасы».

У мінулым сезоне Сяднёў упершыню прывёў «Ардабасы» да перамогі ў чэмпіянаце Казахстана.

У сезонах-2011-2012 спецыяліст ужо ўзначальваў мінчан.