Усе навіны

Юрый Пунтус: «Дубль мінскага «Дынама» не даў «Макслайну» праявіць нашыя козыры – хуткі, камбінацыйны футбол»

15 красавіка, 17:17

Галоўны трэнер «Макслайна» Юрый Пунтус у інтэрв'ю клубнай прэс-службе падвёў вынікі матча сваёй каманды супраць дубля мінскага «Дынама» (0:1).

– Чакана цяжкі матч. Я асабіста ведаў гэта, папярэджваў хлопцаў, што будзе вельмі цяжка. Мусіць, усёткі не змог дастукацца, супернік не даў нам нават блізка згуляць у наш футбол, гэта значыць выявіць нашы казыры – хуткі, камбінацыйны футбол. Варта прызнаць, сёння яны былі ў кожным моманце хутчэй за нас, нейтралізавалі нашу гульню, а тыя моманты, якія ў нас і былі, нам не ўдалося рэалізаваць з-за не вельмі добрага выканальніцкага майстэрства. Так, мы маглі забіць нават раней, чым прапусцілі. Забі б мы ў 1-м тайме, гульня б пайшла ў іншым рэчышчы, а так як гэтага не здарылася, мы страцілі ўпэўненасць. Сапернік разумеў, як дабіцца жаданага выніку, але нам, на жаль, у канцоўцы ў дадатак не хапіла ўдачы, каб зраўняць лік.

– Ці адбілася на выніку адсутнасць Сяргея Балановіча? Якія тэрміны яго аднаўлення?

– Канешне, Балановіч для нас не радавы гулец. Ён лідар з досведам і харызмай, які вядзе рабят за сабой. Будзем вельмі спадзявацца, што да наступнай гульні ён адновіцца.

– Пракаментуйце зваротную замену Андрэя Болвана, які выйшаў на поле ў 2-м тайме.

– Замена здарылася толькі таму, што Андрэй у сілу маладосці разгубіўся, і я пабаяўся, каб ён не дагуляўся да выдалення. Ужо быў сігнал, калі эмацыйныя трэнеры «Дынама-2» увесь час трымалі ў напружанні суддзю, і гэта было прычынай зваротнай замены. Гэта ні ў якім разе не спартовы момант, – сказаў Пунтус.