Усе навіны

Супрацоўнік АБФФ Алейнік пра другую лігу: «Федэрацыя дзейнічае ў рамках заканадаўства, дакументаў УЕФА і ФІФА»

29 красавіка, 21:33

Начальнік дэпартамента маркетынгу і камунікацый АБФФ Аляксандр Алейнік выказаўся пра праблемы другой лігі.

– Важна разумець, што размовы па другой лізе пачаліся не сёння, не ўчора. Гэта значыць, гэта досыць доўгі працэс і вялікая праца, праведзеная АБФФ сумесна з усімі зацікаўленымі бакамі. Яшчэ ў жніўні, наколькі памятаю, адбылася першая сустрэча кіраўніцтва федэрацыі з прадстаўнікамі футбольных клубаў другой лігі, дзе абмяркоўваўся аптымальны фармат на наступны сезон. Такіх сустрэч было тры. Гэта быў жнівень, потым восенню, і апошні раз, па-мойму, яны сустракаліся ў сакавіку ўжо бягучага года.

Таксама была праведзеная нарада з футбольнымі клубамі вышэйшай лігі, паколькі стаяла пытанне пераводу дубляў у другую лігу. Гэта было вынесена на паседжанне выканаўчага камітэта. Далей фармат другой лігі быў зацверджаны на канферэнцыі АБФФ 14 сакавіка. На канферэнцыі прысутнічала 85 дэлегатаў з усіх рэгіёнаў Беларусі. Прысутнічалі прадстаўнікі УЕФА, ФІФА, алімпійскага камітэта (Лукашэнкi – Tribuna.com), міністэрства спорту (Лукашэнкi – Tribuna.com). І там пярэчанняў ніякіх не было. Гэта значыць, усе адобрылі прапанаваны федэрацыяй фармат. І ён быў зацверджаны.

Федэрацыя дзейнічае ў рамках заканадаўства Рэспублікі Беларусь і сваіх нарматыўных дакументаў. Безумоўна, і ў рамках дакументаў УЕФА і ФІФА, – сказаў Алейнік.