Усе навіны

Гендырэктар «Інтэр» Маямі: «З прыходам Месі наш бюджэт вырас з 60 да 130 млн долараў»

4 траўня, 12:30

Генеральны дырэктар «Інтэр» Маямі Хаўер Асэнсі распавёў, як на бюджэце клуба МЛС адбіўся прыход Ліянеля Месі.

«З прыходам Месі мы перайшлі ад бюджэту ў памеры каля 60 мільёнаў да 125 ці 130. У гэтым годзе, я спадзяюся, у нас будуць абароты 200 мільёнаў долараў або больш. Гэта шмат, улічваючы, што ў нас часовы стадыён.

Леа пераносіць нас на іншы ўзровень. Мы гаворым пра найлепшага гульца ўсіх часоў. Гэта як магчымасць сказаць, што ты бачыў, як гуляе Тайгер Вудс, як плавае Майкл Фелпс, як бяжыць Усэйн Болт, як гуляюць Майкл Джордан або Том Брэдзі.

Я працаваў у «Барсе» адзінаццаць гадоў, таксама з Леа. Тое, што «Інтэр» Маямі можа зарабіць падчас перадсезоннага тура, перавышае тое, што ніколі не зарабляў прафесійны футбольны клуб.

Тут ёсць некалькі фактараў. Напрыклад, тое, што буйныя еўрапейскія клубы могуць праводзіць свае туры ў адзін і той жа час – летам. Мы можам гэта зрабіць, калі ніхто на такім узроўні не можа гэта зрабіць, то бок у студзені ці лютым», – сказаў Асэнсі.