Усе навіны

Луіс Энрыке: «Задаволены двума матчамі з «Барусіяй»

8 траўня, 10:00

Галоўны трэнер «ПСЖ» Луіс Энрыке пракаментаваў паўфінальны матч у адказ Лігі чэмпіёнаў супраць дортмундскай «Барусіі» (0:1).

«Я задаволены тым, што ўбачыў. Сапраўдны дух. Каманда, якая аддала ўсе сілы. Заўзятары як заўсёды былі на вышыні. Спадзяюся, што нашая сувязь на гэтым не перарвецца. Гэтыя хлопцы выкладваюцца па поўнай за свой клуб. Але мы мусім павіншаваць каманду, якая выйшла ў фінал.

У цэлым, я задаволены. Задаволены тым, што я ўбачыў у першым тайме. Задаволены двума гэтымі матчамі. Хлопцы зрабілі тое, пра што я прасіў. Мне спадабаўся дух, які яны прадэманстравалі ў гэтым супрацьстаянні. Зразумела, ёсць рэчы, якія трэба палепшыць. Мы зоймемся гэтым у наступным сезоне. Калі мы і можам на нешта наракаць, то толькі на поспех, які адвярнуўся ад нас.

Было б сумна, калі б я не падтрымаў сваіх гульцоў, не паставіў сябе на перадавую. Я бяру адказнасць за гэтую паразу. Я вельмі ганаруся кожным з маіх гульцоў.

Я ніколі не размаўляю са сваімі гульцамі пасля матчу, але зрабіў выключэнне. Я размаўляў з кожным індывідуальна. Важна не толькі перамагаць, але і ўмець прайграваць. Трэба ведаць, як падаваць прыклад дзецям», – сказаў Энрыке.