Усе навіны
Вiдэа

Алыкулаў прапусціць фінал Кубка Беларусі з-за перабору жоўтых картак, абодва папярэджанні былі паказаны за сімуляцыю

9 траўня, 23:53
2

23-гадовы паўабаронца «Нёмана» Гулжыгіт Алыкулаў не згуляе ў фінале Кубка Беларусі супраць «Іслачы».

Справа ў тым, што ў футбаліста перабор жоўтых картак. Адметна, што іх ён атрымліваў у паўфінальных матчах супраць мінскага «Дынама» (0:1, 2:0). Пры гэтым абедзве былі паказаны арбітрамі за сімуляцыю.

Фінальны матч пройдзе ў Жодзіна 26 траўня.