Усе навіны

Рудзік пра сыход з «Крумкачоў»: «Падавіцеся вы гэтымі бабкамі. І больш я з ім не хачу мець спраў»

10 траўня, 18:28

37-гадовы паўабаронца Філіп Рудзік распавёў, як сыходзіў з «Крумкачоў».

– Як скончылася мая гісторыя з «Крумкачамі»? Едзем на гульню са»спадарожнікам». Мы пасля першага тайма гарым 1:2. Сяргей Кузьмініч мяне мяняе – не зразумела, чаму. Добра, выйгралі 3:2. А тады былі вялікія выходныя, дзён пяць. І вось пасля гэтага мне тэлефануе і кажа: «Філ, ідзі звальняйся!» Што гэта значыць? У мяне паўгода кантракт, я прыехаў жыць прама пад СОК на Акадэмію навук. Зняў побач каля яе дарагую кватэру. Я што, хворы звальняцца? А ён адказвае: ой, маўляў, Філ, прабач, што не пагаварыў з табой у твар, зʼехаў да жонкі. Ай, плюнуў на гэта ўсё. Сыходзіў з вялікіх грошай, а тут нейкія «Крумкачы»... Нейкая тысяча рублёў. І што: я буду за іх лаяцца? Пайшоў і напісаў заяву. Там яшчэ здзівіліся, што я не стаў прасіць бабкі за скасаванне кантракту. Які, маўляў, я малайчына. Ой, ды падавіцеся вы гэтымі бабкамі. І больш я з гэтымі »Крумкачамі« не хачу мець спраў, – распавёў Рудзік.