Усе навіны
Video

Мбапэ абвясціў пра сыход з «ПСЖ»

10 траўня, 21:08

Кіліян Мбапэ абвясціў аб сыходзе з «ПСЖ», пра гэта гулец паведаміў у сваіх сацсетках.

«Я заўсёды казаў, што выкажуся, калі прыйдзе час. Я хацеў сказаць усім вам, што гэта мой апошні сезон у «ПСЖ».

Я не збіраюся працягваць кантракт і скончу сваю прыгоду праз некалькі тыдняў. У нядзелю я згуляю свой апошні матч (з «Тулузай» – заўв.) на «Парк дэ Прэнс», – сказаў Мбапэ.

25-гадовы француз гуляе за парыжскі клуб з 2018 года. Забіў 255 галоў і зрабіў 108 асістаў у 306 матчах. Падрабязная статыстыка тут.

У складзе «ПСЖ» Мбапе выйграў 6 чэмпіянатаў Францыі, па 3 нацыянальныя Кубкі і Суперкубкі, а таксама 2 Кубкі французскай лігі.

Раней паведамлялася, што Мбапэ пяройдзе ў «Рэал».