Аляксей Бага: «Цяпер па ўзмаху чароўнай палачкі мы нічога не зможам змяніць у БАТЭ, хлопцам на хапае майстэрства»
Беларускі галоўны трэнер «Сокала» (Расія, Д2) Аляксей Бага падзяліўся думкамі наконт стану БАТЭ.
Адзначым, што пасля сямі тураў ЧБ на рахунку БАТЭ ніводнай перамогі, каманда ідзе 12-й у табліцы з шасцю ачкамі.
Нагадаем, Бага – выхаванец клуба, за які выступаў з 1998 па 2006 год. Таксама спецыяліст уваходзіў у трэнерскі штаб і займаў пасаду галоўнага трэнера БАТЭ.
– Вы сочыце за чэмпіянатам Беларусі? І ў прыватнасці, за вашым родным клубам БАТЭ. У каманды такі няўдалы старт на стартавым адрэзку. Як гэта пракаментуеце?
– Я гляджу ўсе гульні, калі ўдаецца. Усе трансляцыі – у дарозе і ў аэрапорце, калі атрымліваецца. Не толькі БАТЭ і «Шахцёр», шмат цікавых гульняў і ў іншых гарадах – добра людзі працуюць.
Што да БАТЭ. Там зараз ідзе працэс змены пакаленняў, хлопцам не хапае майстэрства. Я ведаю працу Крывушэнкі, з ім на сувязі. Там цудоўны трэнерскі штаб, які шмат аддаў Барысаву крыві і поту. Ведаюць, што такое вялікія перамогі на "Барысаў Арэне". Цяпер па ўзмаху чароўнай палачкі мы нічога не зможам змяніць. Нават на гэтым кароткім адрэзку сезона мы бачым – былі добрыя гульні з мінскім «Дынама», але потым нешта не атрымлівалася ў іншых матчах. Гэта нармальна, таму што майстэрства – перш за ўсё стабільнасць. Як толькі яго няма ці яно невялікага ўзроўню, то стабільнасці не будзе. Тое, што там працуюць добрасумленна, што гэтая праца прывядзе да выніку – у выглядзе ачкоў, у выглядзе перамог, хтосьці можа куды-небудзь з'едзе з хлопцаў і вырастуць у добрых футбалістаў – я нават не сумняваюся. Але імгненных вынікаў чакаць залішне наіўна зараз, – адзначыў Бага.