Усе навіны

У абаронцы «Шахцёра» Янкоўскага, якога павезлі на хуткай з матча з БАТЭ, не знайшлі пашкоджанняў мозгу

12 траўня, 14:08

Абаронца «Шахцёра» Кірыл Янкоўскі на 64-й хвіліне 11 траўня матчу з БАТЭ ў 8-м туры чэмпіянату Беларусі пасля барацьбы за мяч сутыкнуўся галавой з гульцом суперніка Захарам Гіцэлевым.

У выніку ў 24-гадовага абаронцы гематома правага верхняга павека, якая не дазволіць яму ў найбліжэйшыя дні трэніравацца ў агульнай групе, аднак камп'ютарная тамаграфія галаўнога мозгу не выявіла ніякіх пашкоджанняў.