Усе навіны
Фота

Гулец «Шахцёра» Янкоўскі пакінуў матч з БАТЭ на машыне хуткай дапамогі

11 траўня, 20:22

11 траўня ў матчы 8-га тура чэмпіянату Беларусі «Шахцёр» сустракаецца з БАТЭ.

На 64-й хвіліне абаронца «Шахцёра» Кірыл Янкоўскі пасля барацьбы за мяч сутыкнуўся галавой з гульцом саперніка Захарам Гіцэлевым.

Янкоўскі не здолеў падняцца з газона. Футбаліста знеслі на насілках і транспартавалі на хуткай дапамозе ў лякарню.