Усе навіны

Дулуб аб сыходзе з ЛНЗ: «У мяне кантракту яшчэ адзін месяц і будзе сустрэча з кіраўніцтвам, дзе мы ўсе абмяркуем»

25 траўня, 12:00

Галоўны трэнер украінскага ЛНЗ беларус Алег Дулуб расказаў пра працяг сваёй кар'еры.

- Ходзяць чуткі, што вы заканчваеце працу з камандай, ці праўдзівая дадзеная інфармацыя?

- У мяне кантракту яшчэ адзін месяц і будзе сустрэча з кіраўніцтвам, дзе мы ўсе абмяркуем.

- Будзеце вырашаць, што далей?

- Так.

- У бліжэйшыя тыдні што плануеце рабіць?

- Адпачынак.

- Колькі будзе водпуску?

- Мінімум два тыдні. Гэта залежыць ад розных фактараў. Перш за ўсё, калі чэмпіянат пачынаецца, якія там будуць зборы, дзе мы будзем займацца, – сказаў Дулуб.

У табліцы чэмпіянату Украіны ЛНЗ заняў 7 месца.