Усе навіны

«Барселона» цікавіцца галкіперам «Вердэра» Бакхаўсам – гуляючы ў арэндзе за «Волендам» ён прапусціў 80 галоў у 34 матчах

25 траўня, 12:05

«Барселона» цікавіцца 20-гадовым галкіперам «Вердэра» Міа Бакхаўсам, паведамляе Патрык Бергер.

Скаўты каталонскага клуба некалькі разоў глядзелі на яго ўжывую ў гэтым сезоне, у якім ён выступаў на правах арэнды за «Волендам» – 80 прапушчаных у 34 матчах і 2 «сухія» гульні.

Нямецкі брамнік знаходзіцца ў поле зроку і іншых каманд, якія ўжо зрабілі канкрэтныя запыты.

Адзначым, «Валендам» па выніках сезона вылецеў з Эрэдзівізі, набраўшы 19 ачкоў у 34 матчах.