Усе навіны

Аляксандр Бразевіч: «У «Тарпеда-БелАЗ» былі быдлаватыя паводзіны ўсёй лаўкі – пасля гола жэсты нейкія. Думаў, што гэта перажыткі мінулага, але не»

25 траўня, 12:38

Галоўны трэнер брэсцкага «Дынама» Аляксандр Бразевіч расказаў аб паводзінах лавы запасных «Тарпеда-БелАЗ» у матчы 10-га тура вышэйшай лігі, у якой яго каманда прайграла з лікам 0:1.

- Пасля матчу трэнер «Тарпеда» зайшоў у распранальню. Што ён казаў?

- Я не стаў бы гэта каментаваць, але наогул ён зайшоў у распранальню папрасіць прабачэння за футбаліста. Але калі шчыра, не вельмі хацелася гэта слухаць, бо там былі быдлаватыя паводзіны ўсёй лаўкі – пасля гола жэсты нейкія.

Я ўвогуле гэтага не разумею. Я думаў, што гэта перажыткі мінулага і што мы ад гэтага адышлі, але не – ёсць яшчэ такія каманды, дзе там нейкія жэсты, нейкія выкрыкі. Сапраўды, там прасіць прабачэння трэба не толькі за футбаліста, але і за кожнага другога які сядзіць на лаўцы.

Тое, што ён прыйшоў, робіць яму, вядома, гонар, але калі вы задзейнічалі гэтае пытанне, то з іншага боку гэта папахвае нейкім цынізмам. Ты ж бачыш, як там паводзяць сябе твае калегі, тады спыні іх своечасова, замест таго, каб хадзіць прасіць прабачэння, – сказаў Бразевіч.