Усе навіны

Іван Маеўскі: «Мог бы згуляць больш за зборную Беларусі – няхай гэта застанецца на сумленні тых, хто прымаў рашэнне»

16 траўня, 16:32

Беларускі экс-паўабаронца Іван Маеўскі ў інтэрв'ю блогу «Люди» падзяліўся думкамі адносна сваёй кар'еры і выступаў за зборную Беларусі.

Нагадаем, што яго перасталі выклікаць у зборную пасля каментара наконт паражэння каманды ў адборачным матчы ЧС-2022 супраць Бельгіі з лікам 0:8

«Напэўна, канцоўка атрымалася не такой, як хацеў бы. Але пагуляў у розных клубах і краінах, ёсць, што ўспомніць. Вылучу перыяд у «Астане». Правёў у гэтай камандзе чатыры гады, мы былі чэмпіёнамі Казахстана, гулялі на групавай стадыі Лігі Еўропы. Добры час. З нацыянальнай зборнай, на жаль, нічога не дамагліся, але 42 матчы – таксама добры паказчык. Напэўна, мог бы яшчэ згуляць больш, калі б не некаторыя акалічнасці. Няхай гэта застанецца на сумленні тых людзей, хто прымаў рашэнне», – сказаў Маеўскі.