Захапленне канструктарам прывяло да таго, што фаны прыдумляюць Шаранговічу LEGO-імя. І просяць вярнуцца ў «Нью-Джэрсі»
Але заўзятары «Калгары» нязгодныя яго адпускаць.
Ягор Шаранговіч праводзіць свой самы выніковы сезон у НХЛ. У ноч на нядзелю яго «Калгары» быў мацнейшы за «Манрэаль» 5:2, а беларус набраў 50-ы выніковы бал за сезон і стаў пятым з суайчыннікам, хто скараў такую планку: гэта рабілі Андрэй Касціцын (53), Уладзімір Цыплакоў (52) і двойчы Міхаіл Грабоўскі (58 і 51), .
Выніковую гульню Шаранговіча адзначаюць фанаты яго папярэдняй каманды – «Нью Джэрсі». У каментарах пад адным з апошніх пастоў беларуса ў інстаграме прыхільнікі «Дэвілс» просяць яго вярнуцца. Вось толькі некалькі прыкладаў:
«Бяры лодку і вяртайся ў «Нью Джэрсі»:
«Нью Джэрсі» сумуе па табе»
«Мы сумуем па табе ў Джэрсі»
Фанаты актыўна каментавалі пост Шаранговіча з яго новым канструктарам LEGO – гэтым разам хакеіст склаў «Тытанік»:
Гэты адзін з пяці самых дарагіх набораў ад дацкай кампаніі. Кошт - прыблізна 680 долараў. Папярэдні набор, які паказваў Шаранговіч у сацыяльных сетках, – Эйфелева вежа, яна таннейшая на 50 долараў.
Захапленне хакеіста канструктарам уключыла фантазію фанатаў - і яны пачалі адаптаваць імя і прозвішча беларуса пад свет LEGO:
«Легор Шаранговіч»
«Гэта ўражвае!! Тваё новае імя Шаранлеговіч
«Его Лего»
Некаторыя здзівіліся, адкуль у топ форварда НХЛ час на такія складаныя канструктары:
Адзін з каментатараў вырашыў завабіць хакеіста назад у «Нью-Джэрсі» наборамі LEGO:
«Колькі набораў Lego табе спатрэбіцца, каб вярнуцца да д'яблаў?»
Праўда, заўзятар «Калгары» папрасіў ужо клуб заняцца гэтым пытаннем:
«Калгары», купі майму каралю столькі Lego, колькі ён захоча»
І зноў тэма вяртання ў «Нью Джэрсі». Шаранговічу прапанавалі пабудаваць мост, каб вярнуцца:
«Ці можаш ты пабудаваць мост назад у Джэрсі, калі ласка, ты патрэбны нам, бро»