Усе навіны

Гарнасько пра міжнародны бан: «Такое і ў страшным сне не прысніцца. Але наперадзе 100% прыгожы канец»

30 красавіка, 18:35

Прарэжымная гімнастка Аліна Гарнасько падзялілася меркаваннем аб адхіленні ад Алімпіяды.

– Ты расказвала, што выязджала на турніры, і цябе ўсюды чакаюць гледачы. Атрымліваецца, твая адсутнасць на Алімпіядзе – канкрэтны прыклад таго, што ў адносінах да нас несумленна паступаюць чыноўнікі. Як да гэтага ў сучасным свеце можна ставіцца?

– З'ездзіўшы на тры этапы Кубка свету ў Грэцыю, Балгарыю і Азербайджан я скажу, што публіка сустракала мяне вельмі цёпла, хоць які-небудзь страх прысутнічаў. Былі шчырыя словы падтрымкі і ў сацсетках.

Увесь свет, які не мог аказацца побач, напісаў, падтрымаў і падзякаваў, што зноў прыўнесла нешта непаўторнае і прыгожае на міжнародную арэну. Гэта вельмі грэе, матывуе.

Я думаю, што чалавечнасьць заўсёды пераможа. Бумерангі заўсёды вяртаюцца, планета круглая, там, наверсе, усім усё лепш відаць. Па-іншаму нават не магу разважаць, бо пакуль што гэта так.

– Табе пакуль цяжка пра гэта казаць?

– Канешне, цяжка. Нават калі браць тыя віды спорту, да якіх адносіцца Міжнародная федэрацыя гімнастыкі, то ва ўсіх атрымаліся розныя крытэрыі адбору, і склаўся такі абсалютна розны лёс.

Так, пра гэта, канешне, я нават не магла падумаць, што пасля Гульняў у Токіа ўсё гэта са мной здарыцца. Такое і ў страшным сне не прысніцца. Мусіць, гэта мяне загартавала. Я па-любому не стала слабейшай, а пайшла наперад, праз усё гэта праходжу.

Наперадзе мяне абавязкова чакае прыгожы канец, прыгожы фінал, 100%. Таму жывем кожным днём, не загадваем на заўтра. Вось павучыліся, павыступалі, патрэніраваліся – усё гэта можна паспець, было б жаданне, – сказала Гарнасько.

Нагадаем, што шматлiкія беларускія каманды і спартсмены былі адхіленыя ад міжнародных спаборніцтваў у адказ на вайну, якая з 24 лютага 2022 года працягваецца Расiяй ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.