Усе навіны

Ціханцоў заваяваў бронзу на Кубку свету, а разам з ёй і алімпійскую ліцэнзію

8 красавіка, 17:15

Беларускі цяжкаатлет Яўген Ціханцоў заваяваў бронзавы медаль на Кубку свету ў Пхукеце і стаў уладальнікам ліцэнзіі на Алімпійскія гульні-2024.

Ціханцоў у катэгорыі да 102 кг падняў вагу ў 400 кг (183 кг + 217 кг).

Па падліках Tribuna.com, беларусы ўзялі 17 ліцэнзій на АГ-2024: раней паступілі сем у барацьбе, тры ў плаванні, па дзве ў прыжках на батуце цяжкай атлетыцы, а таксама па адной у акадэмічным веславанні, веласпорце і тхэквандо.

Акрамя таго, чакаюць рашэння МАК беларускія лёгкаатлеты з выкананым нарматывам, а ў шэрагу відаў з удзелам беларускіх спартсменаў кваліфікацыя на АГ працягваецца.