Усе навіны

Антонаў пра прыз iмя Салея: «Ён быў безумоўным лідэрам і майстрам высокага ўзроўню. Я толькі стараюся неяк хоць крыху гэтаму адпавядаць»

1 траўня 2023, 14:34

Капітан «Юнацтва» Андрэй Антонаў падзяліўся меркаваннем аб прызе імя Руслана Салея, які яму дастаецца трэці год запар па выніках сезона Экстралігі.

– Вельмі добрае, моцнае маладое пакаленне падрастае, з якім вельмі цяжка канкураваць і якое забірае паволі сваё.

– За гэтыя тры гады, што памянялася?

– Тры гады таму мы былі чэмпіёнамі, летась мы былі срэбнымі, сёлета мы ўвогуле без медалёў. Вось гэта першае.

Усё ж такі такая ўзнагарода, напэўна, гэта ж не статыстычныя нейкія паказчыкі. Эа, гэта такая сукупнасць, мне здаецца.

Гэты чалавек, Руслан Салея, ён быў безумоўным лідэрам і майстрам высокага ўзроўню, і я толькі стараюся неяк хоць крыху гэтаму адпавядаць, – сказаў Антонаў у эфіры праграмы «Вынікі тыдня» на тэлеканале «Беларусь 5».