Усе навіны

Трэнер «Брэста» Світа: «Пасля няўдачы ў Маладзечне адступаць у матчы з «Юнацтвам» было ўжо няма куды»

12 жніўня, 23:35

Галоўны трэнер «Брэста» Уладзімір Світа выказаўся пра перамогу над «Юнацтвам» (3:0) у Кубку Салея.

– У прынцыпе, турнірная табліца склалася так, што адступаць нам ужо не было куды. Пасля гульні ў Маладзечне, якая няўдала склалася, мы пагаварылі з рабятамі, зрабілі высновы, і яны ўсё зразумелі, правялі добрую гульню з годным супернікам. Віншую каманду з выхадам у наступны этап, і дзякуй заўзятарам за такую падтрымку!

– Каго хочаце бачыць у суперніках?

– Нават не гляджу туды. Сёння вырашалі праблему выхаду. Самі бачыце, усе могуць атрымаць перамогу, – адзначыў Світа.