Усе навіны

Былы трэнер Шаранговіча Брылін: «Хутка пасябравалі. Калі хлопец гаворыць на тваёй роднай мове, хочацца дапамагчы»

2 красавіка, 11:46

Расiйскі трэнер сістэмы «Нью-Джэрсі» Сяргей Брылін распавёў пра беларускага форварда галоўнай каманды «Калгары» Ягора Шаранговіча.

– Наколькі ведаю, калі Шаранговіч толькі прыехаў у ЗША, вы ўзялі над ім апеку, гэта значыць дапамагалі і па-за спортам былі і менеджэрам, перакладчыкам.

– Не стаў бы называць гэта апекай. Ягор быў дастаткова самастойным хлопцам. Так, калі ўзнікалі нейкія праблемы, я дапамагаў, вядома. Але ёсць хлопцы, якім [моцна] патрэбна дапамога і ў побыце, і ў іншых пытаннях, а Ягор усё стараўся рабіць самастойна.

Наогул, у раздзявальні яго ўсе любілі, паважалі. Ён быў таварыскім, любіў пажартаваць, пасмяяцца разам. Плюс, калі я правільна памятаю, ён практычна адразу ж пачаў самастойна вывучаць англійскую. Таму праблем з адаптацыяй не ўзнікла.

– У адным з інтэрв'ю Ягор распавядаў, што вы з ім праводзілі індывідуальныя трэніроўкі.

– Заставаліся пасля трэніроўкі, працавалі над нейкімі элементамі гульні. Але гэта мая праца, я са шматлікімі рабятамі так раблю. А калі ёсць хлопец, які размаўляе на тваёй роднай [рускай] мове, хочацца яму дапамагчы. Да таго ж, як я сказаў, у нас хутка склаліся добрыя сяброўскія адносіны. Наогул лёгка працаваць з такімі людзьмі, як Ягор, які гатовы слухаць, выконваць устаноўкі, – сказаў Брылін.