НХЛ: «Вашынгтон» Протаса выйграў у «Дэтройта», асіст Шаранговіча дапамог «Калгары» перамагчы «Сан-Хасэ» і іншыя вынікі
У ноч на 10 красавіка прайшлi матчы рэгулярнага чэмпіянату НХЛ.
«Вашынгтон» Аляксея Протаса выйграў у «Дэтройта» (2:1). Протас правёў на лёдзе 13:47, нанёс 3 кідкі, заблакаваў 1 стрэл саперніка, здзейсніў 1 сілавы прыём і зарабіў паказчык карыснасці «+1».
«Калгары» Ягора Шаранговіча і Іллі Салаўёва ў авертайм перамог «Сан-Хасэ» (3:2). Шаранговіч правёў на лёдзе 17:56 (з іх 2:58 у большасці, 1:54 у меншасці), набраў 1 (0+1) ачко, нанёс 3 кідкі (1 з іх міма), правёў 1 сілавы прыём, прайграў 1 укідванне і зарабіў паказчык карыснасці «-1» У сезоне ў Шаранговіча 77 гульняў, 57 (30+27) балаў, карыснасць «-24» і 6 хвілін штрафу.
Салаўёў правёў на лёдзе 18:19 (з іх 2:28 у меншасці), нанёс 3 кідкі, заблакаваў 1 стрэл саперніка, ужыў 3 сілавыя прыёмы, дапусціў 1 страту і зарабіў паказчык карыснасці «-1».
НХЛ
Рэгулярны чэмпіянат