Усе навіны

Расійскі трэнер Канарэйкін: «Зборная Беларусі – гэта не каманда ўзроўню зборнай Расіі. Яна не вельмі канкурэнтаздольная»

8 траўня, 10:55

Расійскі спецыяліст Фёдар Канарэйкін заявіў, што зборныя Беларусі і Казахстана з'яўляюцца занадта слабымі сапернікамі для зборнай Расіі.

Каманда «Расія 25» двойчы перамагла беларускую зборную (6:0 і 4:0). 9 траўня каманды правядуць трэці спарынг.

– Зборныя Беларусі і Казахстана – гэта не каманды ўзроўню зборнай Расіі. Яны не надта канкурэнтаздольныя. Пакуль нашыя вароты ўвогуле застаюцца на замку.

Магчыма, у гэтых камандах зараз сабраны не наймацнейшыя хакеісты. Квартальнаў можа глядзець бліжэйшы рэзерв. Але пакуль сур'ёзнага саперніцтва паміж нашымі камандамі няма.

Нават летась матчы былі больш напружанымі, было больш ціску і выдаленняў, – сказаў Канарэйкін.