Усе навіны

Даніла Паліўка: «У планах прывезці Кубак Гагарына ў Наваполацк. Чуў, з яго нехта еў халаднік. Думаў пра дранікі, але, хутчэй за ўсё, не стану»

14 траўня, 13:05

Беларускі абаронца «Металурга» Даніла Паліўка распавёў пра тое, што зробіць з Кубкам Гагарына.

– Твае планы на бліжэйшую будучыню?

– Пакуль невядома, падводзім вынікі сезона. Хутчэй за ўсё, крыху адпачну. Потым пачну рыхтавацца да наступнага году. У канцы траўня палячу ў Магнітагорск на чэмпіёнскі парад. Спадзяюся, што потым атрымаецца прывезці кубак дадому.

– У цябе ў планах прывезці яго ў Наваполацк?

– Так, у планах такое ёсць. Размовы вядуцца, пакуль невядома, калі гэта будзе. Хутчэй за ўсё, недзе ў чэрвені.

– Некаторыя ўладальнікі кубка рабілі з ім розныя рэчы, ці было такое ў думках?

– Чуў, што з Кубка Гагарына хтосьці еў халаднік, пра пяльмені таксама нешта чуў. Думаў пра дранікі, але, хутчэй за ўсё, не буду нешта есці з кубка, – сказаў Паліўка.