Усе навіны

Трэнер па фехтаванні Нікалайчук: «У нас сфармаваўся свой ген. Пэўны страх, які прымушае быць спакойным народам, цярплівым, памяркоўным»

24 кастрычніка, 12:39

Беларускі трэнер па фехтаванні Аляксандр Нікалайчук падзяліўся меркаваннем пра Беларусь у кантэксце еўрапейскай краіны.

– Беларусь – гэта Еўропа?

– Вядома, лічу нашу краіну часткай Еўропы. Нават у геаграфічным плане няма ніякіх сумневаў у гэтым. У нас і ў Полацку стаіць помнік – «Геаграфічны цэнтр Еўропы».

Пры гэтым, канешне, мы застаецца беларусамі, і ў нас ёсць адметныя рысы. Наш народ доўгі час знаходзіўся і, напэўна, знаходзіцца пад прыгнётам тых ці іншых абставін, і ў нас сфармаваўся свой ген, такая асаблівасць нацыі. Сказаў бы, пэўны страх, які прымушае быць спакойным, цярплівым, памяркоўным народам. Мы, нажаль, несвабодныя, залежныя, гэта сядзіць усярэдзіне нас. Мне здаецца, гэта самае галоўнае нашае адрозненне ад еўрапейцаў.

Ёсць пэўныя адрозненні і ад расіян. У першую чаргу, наша насельніцтва ўсё ж такі разумнейшае, адукаванае, таму ў нас і няма дурных імперскіх амбіцый. У галаве ў беларусаў нешта ўсё ж прысутнічае, – сказаў Нікалайчук.